17 мая ў 5 «А» класе было праведзена мерапрыемства «Мая прыгожая Беларусь».
Мэтай дадзенага мерапрыемства была актуалізацыя ведаў дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову і славутых землякоў; развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ, выхоўваць патрыятызм, пачуццё нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.
Вучні дэманстравалі сваю эрудыцыю ў галіне гісторыі і культуры нашай краіны, пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі беларусаў, біяграфіяй славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.
Класны кіраўнік 5 «А» класа
Крывёнак Святлана Віктараўна