Воспит. работа
Учительская
Ученикам
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
Радыёперадача "Алімпійскія віды спорта ў маім жыцці"
- Подробности
- Категория: Скарбнiца роднай мовы
- Просмотров: 670
26 студзеня 2017 года ў нашай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае адзінаму дню беларускай мовы. На перапынках прагучала серыя радыёперадач на беларускай мове "Алімпійскія віды спорта ў маім жыцці". Дыктарамі і аўтарамі тэкстаў выступілі навучэнцы 10 "Б" класа.
Калачова Анастасія (конны спорт):
"Конны спорт - зборнае паняцце, пад якім маюцца на ўвазе спаборніцтвы з удзелам каней. Пры яздзе верхам вершнік актыўна ўзаемадзейнічае з рухамі каня. Голас вершніка таксама можа ўплываць на рухі каня, але не ўсім відам коннага спорта гэта дазволена. Міжнароднай федэрацыяй коннага спорта зацверджаны наступныя віды:
- выездка;
- канкур;
- трохбор'е;
- драйвінг;
- вальтажыроўка;
- дыстанцыйныя конныя прабегі.
Асабіста я займаюся канкурам. Конны спорт упершыню быў уключаны ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў у 1900 годзе.Пачынаючы з V Алімпіяды ў Стакгольме, конны спорт прысутнічае на ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях. У Стакгольме былі прадстаўлены спартсмены з дзесяці краін: Вялікабрытаніі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Нарвегіі, Расіі, ЗША, Францыі, Чылі, Швецыі.
Перш чым выступіць на спаборніцтвах, конь павінен прайсці падрыхтоўку. Я займаюся шэсць год. Мне вельмі падабаецца займацца гэтым відам спорта. За гэтыя гады ў мяне добрыя дасягненні. У 2015 годзе я выканала разрад Кандыдата ў Майстры спорта. Апошні старт праходзіў у нашым горадзе, дзе выступала 13 каманд. Наша каманда заняла першае месца і заваявала кубак!"
Крамлеўскі Максім (футбол):
"Я люблю спартыўныя гульні з мячом. Больш за ўсё - футбол. Гэты від спорта развівае хуткасць, кемлівасць, спрытнасць і дакладнасць рэакцыі. Футбол з'яўляецца каманднай гульнёй і развівае згуртаванасць і камандны дух..."
Мішур Аляксей (веласпорт):
"Мае захапленні досыць разнастайныя. Асабіста я займаюся веласпортам. Мне вельмі падабаецца як проста катацца на веласіпедзе, так і ўдзельнічаць у розных відах велапрабегаў. Веласпорт вельмі карысны для чалавека. Займаючыся гэтым відам спорта, чалавек значна ўмацоўвае свой арганізм.
Я па сваім вопыце магу адзначыць, што аднойчы захапіўшыся гэтым спортам, я вымушаны прысвячаць яму ўвесь свой час.
Веласпорт можа разглядацца не толькі як захапленне, але і прафесійны спосаб заробку.
Раю і вам займацца гэтым відам спорта, бо гэта вельмі выдатна і карысна!"
Пратасеня Ўлад (веславанне на байдарках і каноэ), Лебедзева Аліна, Васільева Хрысціна (лёгкая атлетыка), Сакалоў Станіслаў, Кулікоў Арцём (дзюдо), Цімашкова Вікторыя і іншыя вучні паведамілі аб гісторыі свайго спорта, асабістых поспехах і дасягненнях, а таксама прапанавалі ўсім займацца спортам.
Класны кіраўнік
Хальпукова Ірына Васільеўна