Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 17.01.2020 12:30
- Просмотров: 249
У чацвер, 16-га студзеня, у 7 «А» класе быў праведзены этнаграфічны турнір «Скарбы роднага краю». Вучніразгадвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні, адгадвалі імёны знакамітых асоб. Дадзенае мерапрыемства дазволіла пашырыць кругагляд падлеткаў, а таксама паглыбіць веды пра традыцыі, звычаі, культуру беларусаў.
- Подробности
- Опубликовано 13.12.2019 09:39
- Просмотров: 251
12 снежня ў межах папулярызацыі беларускай мовы Янавай М.У., класным кіраўніком 8 «А» класа, былоправедзена мерапрыемства . Вучні працавалі не толькі з прывычнымі беларускімі словамі, якія яны часта выкарыстоўваюць у вусным маўленні, але і з рэдкімі, незвычайнымі. У гэтай справе ім дапамагала ўменне работаць з разнымі слоўнікамі.
Васьмікласнікі ўдзельнічалі ў мерапрыемстве з цікаўнасцю і захапленнем, адкрываючы для сябе ўсё новыя і новыя словы роднай мовы!
- Подробности
- Опубликовано 06.12.2019 13:14
- Просмотров: 266
5.12.2019 у 11 «А» класе адбылося мерапрыемства, мэтай якога было паляпшэнне ведання роднай мовы. Вучні размаўлялі па-беларуску, спаборнічалі ў вымаўленні і правільным напісанні слоў, нават выпраўлялі памылкі адзін у аднаго. Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь не губляе сваіх каранеў, не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца яе зберагчы, захаваць сваё роднае слова.
- Подробности
- Опубликовано 22.11.2019 13:42
- Просмотров: 324
З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Спачатку нас прываблівае калыханка, пасля мы захапляемся цікавым і дзівосным светам казак, здзіўляемся мудрасцю і паэтычным хараством прыказак і загадак. З легендаў і паданняў паўстае перад намі мінулае нашага народа. Вусная народная творчасць, як невычэрпная крыніца, узбагачае нашу мову, наша жыццё.
Цудоўнаму народнаму мастацтву і быў прысвечаны абагульняльны ўрок-конкурс па раздзеле “За смугою стагоддзяў” для вучняў 5-х класаў.
- Подробности
- Опубликовано 20.09.2019 20:37
- Просмотров: 385
19 верасня вучні 5 “А” класа атрымалі магчымасць паспаборнічаць паміж сабой у веданні слоў роднай мовы. Для іх была праведзена віктарына “Мудрасці словы – залацінкі мовы”. Створаныя на мерапрыемстве ўмовы садзейнічалі пашырэнню і ўзбагачэнню слоўнікавага запасу школьнікаў.
- Подробности
- Опубликовано 06.09.2019 20:35
- Просмотров: 334
5 верасня ў Адзіны дзень беларускага маўлення вучні нашай школы былі ўзнагароджаны прызамі, якія яны атрымалі паводле ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік – 2019”. У гэтым годзе прымалі ўдзел у конкурсе 30 вучняў, 8 з якіх паказалі выдатныя вынікі.
- Подробности
- Опубликовано 31.05.2019 06:50
- Просмотров: 475
Нашы продкі заўсёды казалі, што хлеб - усяму галава, лічылі яго найважнейшым атрыбутам трапезы.
30 мая навучэнцы 4-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г.Магілёва” адправіліся на займальную і пазнавальную экскурсію ў ААТ "Булочная-кандытарская кампанія "Дамачай ".
ААТ "Булочная-кандытарская кампанія "Дамачай" з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці. Спачатку экскурсавод паказала відэафільм аб кампаніі, затым дзеці трапілі ў самае «сэрца» вытворчасці - хлебабулачны цэх. Яны з цікавасцю разглядалі велізарныя міксеры і ёмістасці з закваскай, машыны для парцыённай падачы цеста, убачылі ўсе этапы нараджэння хлеба і булачных вырабаў. Дзеці паспрабавалі гарачы, з хрумсткай скарыначкай, чорны хлеб, батоны і разнастайныя мучныя прысмакі.
Пасля наведвання вытворчага цэха гаспадары зладзілі чаяванне з дэгустацыяй смачных кандытарскіх вырабаў.
- Подробности
- Опубликовано 17.05.2019 06:06
- Просмотров: 493
16.05.2019г. у вучняў 3 “А” класа адбылося цікавае падарожжа з дзіцячым літаратурна-мастацкім часопісам “Вясёлка”. Першы нумар яго быў надрукаваны больш 60 гадоў назад – у 1957 годзе. Галоўным рэдактарам у той час быў Васіль Вітка. З 1978 года галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі. Таксама даведаліся, што «Вясёлка» — самы першы беларускі штомесячны часопіс для дзяцей, прадназначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння часопіса, з рубрыкамі, размешчанымі ў ім, чыталі ўрыўкі з твораў, выконвалі розныя заданні. Маленькія чытачы і іх бацькі знойдуць тут вершы, апавяданні, беларускія народныя і аўтарскія казкі, казкі народаў свету, нарысы пра гісторыю Беларусі, гумарэскі, галаваломкі, гульні, загадкі і скарагаворкі.
Занятак стаў карысным для вучняў. Дзеці вырашылі часцей наведваць бібліятэку і знаёміцца з новымі нумарамі “Вясёлкі”. Бо кожны нумар часопіса – гэта новае падарожжа па нязведаных прасторах.