Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 03.05.2019 03:59
- Просмотров: 481
Вялікая Айчынная вайна і перамога ў ёй – слава і гонар не толькі Расіі, але і Беларусі. Перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі адна з самых значных найвялікшых падзей XX стагоддзя. Ніколі не забудзем мы подзвіг тых, хто ў баях адстаяў нашу Радзіму.
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сярод вучняў 4-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя шола №6 г. Магілёва” пачала свой шлях рэспубліканская акцыя “Беларусь помнит!”.
- Подробности
- Опубликовано 26.04.2019 05:17
- Просмотров: 517
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Магiлёва” 25 красавіка ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 2 “Б” класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа ў краіну літары ў”. На працягу мерапрыемства вучні з захапленнем знаёміліся з новымі словамі, якія пішуцца з літарай ў, даведаліся пра адзіны ў Беларусі помнік літары ў, які быў усталяваны ў цэнтры Полацка 7 верасня 2003 года, калі тут праходзіў Дзень беларускага пісьменства.
Што такое літара ў для беларусаў? Гэта не проста адна з літар беларускага алфавіта! Літара ў - гэта тое, што вылучае беларусаў сярод іншых нацый! Літара ў - гэта тое, што робіць нас адметнымі! Літара ў надае мове непаўторную меладычнасць, характэрную для беларускага гучання. Наша мова самая «цудоўная», «напеўная», «няўтратная» і «неўміручая».
У час падарожжа другакласнікі актывiзавалi слоўнiкавы запас, даведаліся шмат новага.
Класны кіраўнік:
Цыганкова Н.У.
- Подробности
- Опубликовано 19.04.2019 17:43
- Просмотров: 572
18 красавіка 2019 года ў межах Адзінага дня беларускага маўлення пры ўдзеле навучэнцаў 6-х класаў прайшло віртуальнае падарожжа “Па старонках Чырвонай кнігі Беларусі”.
Вучні падрыхтавалі паведамленні пра расліны Беларусі, якія знаёмы ўсім нам з дзяцінства, але знаходзяцца пад аховай Чырвонай кнігі Беларусі. Аднак, найбольшае здзіўленне і захапленне выклікала знаёмства з незвычайнымі “жыхарамі” Чырвонай кнігі – сармацкае кадзіла, венерын чаравічок, мядзвежая цыбуля, сон-трава і інш., – якія, аказваецца, і да сённяшняга дня растуць на тэрыторыі нашай краіны.
Пасля “падарожжа” амаль усе ўдзельнікі выказалі вялікае жаданне знайсці і сфатаграфаваць гэтыя незвычайныя і вельмі прыгожыя кветкі, каб мець магчымасць любавацца імі штодня, але не нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю.
Настаўнік Багуцкая Т.В.
- Подробности
- Опубликовано 12.04.2019 06:45
- Просмотров: 504
11 красавіка 2019 года ў Адзіны дзень беларускага маўлення вучні 6-7 класаў нашай школы наведалі Магілёўскі абласны драматычны тэатр, дзе з заміраннем сэрца прагледзілі спектакль-гарадское фэнтэзі ў 1-й дзеі “Таямніцы старой ратушы”.
Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, сярэднявечны каларыт, востры сацыяльны падтэкст і, вядома ж, магія не пакінулі раўнадушнымі ніводнага вучня.
Былі здзіўлены школьнікі і музычным суправаджэннем спектакля, асабліва калі ў адзін з кульмінацыйных момантаў загучала музыка фолк-метал-групы.
- Подробности
- Опубликовано 04.04.2019 11:55
- Просмотров: 520
4 красавіка ў 10-х класах прайшла краязнаўчая віктарына "Падарожжа па кутках Беларусі".
Падлеткам былі прапанаваны розныя конкурсы, якія дапамагалі ўзнаваць веды па геаграфіі і гісторыі роднага краю.
Пераможцамі сталі вучні 10 "Б" класа: Мацюшэнка Д. і Глусцоў М.
- Подробности
- Опубликовано 22.03.2019 18:20
- Просмотров: 518
У межах папулярызацыі беларускай мовы 21 сакавіка ў 8 “Б” класе сумесна з супрацоўнікамі бібліятэкі №8 прайшоў турнір знаўцаў беларускай мовы “Любі, шануй, ведай беларускае слова”, у ходзе якога вучні перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, адгадвалі загадкі, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, слухалі гуказапісы вершаў у выкананні самаго аўтара П. Панчанкі, беларускія казкі і песні ў выкананні прафесійных выканаўцаў.
У канцы мерапрыемства паглядзелі відэаролік аб утварэнні беларускага грамадства.
- Подробности
- Опубликовано 15.03.2019 06:36
- Просмотров: 565
14 сакавіка 2019 года ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры для вучняў 7 «Б» класа адбылося мерапрыемства: “Ведай роднае слова і беларускіх пісьменнікаў!» Вучні падрыхтавалі паведамленне пра біяграфію пісьменнікаў і з задавальненнем падзяліліся цікавымі фактамі, а таксама ўспомнілі вершы гэтых пісьменнікаў.
Пасля таго, як пагаварылі пра беларускіх пісьменніках, навучэнцы прагледзелі і абмеркавалі мультфільм Піліпка. Гэта новая плынь беларускай анімацыі. Твор стаў лаўрэатам некалькіх прэмій і з'яўляецца ўзорам якаснага беларускамоўнага прадукту для гледачоў. У аснове сюжэта — беларуская народная казка.
- Подробности
- Опубликовано 07.03.2019 20:23
- Просмотров: 522
7 сакавіка ў 6 «А» класе бы ў праведзены урок-падарожжа «Беларусь – краіна маёй будучыні», мэтай якога было актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову і славутых землякоў; развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ, выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.
Вучні дэманстравалі сваю эрудыцыю ў галіне гісторыі і культуры нашай краіны, пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі беларусаў, біяграфіяй славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.
Класны кіраўнік 6 «А» класа
Крывёнак Святлана Віктараўна