Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 15.02.2019 17:35
- Просмотров: 483
14 лютага ў межах адзінага Дня беларускай мовы з мэтай папулярызацыі роднай мовы і развіцця творчых здольнасцей дзяцей для вучняў 6-х класаў прайшоў занятак-даследаванне “Сцяжынкамі Краіны паэзіі”.
- Подробности
- Опубликовано 07.02.2019 12:52
- Просмотров: 535
7 лютага ў нашай школе было праведзена мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы – “Родная мова – цудоўная мова” сярод вучняў 11 “Б” класа. Добра, калі чалавек ведае шмат моў, але найперш неабходна валодаць родным словам і мовамі таго народа, на зямлі якога жывеш. Удзельнікі выконвалі розныя заданні, чыталі вершы, нават спявалі народныя песні. Вельмі прыемна адзначыць, што дзеці добра падрыхтаваліся і з вялікім задавальненнем ўдзельнічалі ў конкурсе.
- Подробности
- Опубликовано 01.02.2019 11:16
- Просмотров: 597
31 студзеня ў межах адзінага Дня беларускай мовы для вучняў 8-х класаў прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
Вучні з вялікай цікавасцю пазнаёмілісь з невядомымі фактамі з біяграфіі пісьменніка, успомнілі творы, якія чыталі на ўроках літаратуры.
Увазе дзяцей былі прапанаваны фрагменты кінафільмаў, знятых па творах Васіля Быкава, што выклікала вялікую зацікаўленнасць і жаданне паглядзець гэтыя фільмы цалкам.
Напрыканцы вечарыны вучням было прапанавана правесці свае “кінаспробы” і падабраць сучасных акцераў на роль герояў аповесці “Жураўліны крык”.
- Подробности
- Опубликовано 31.01.2019 06:19
- Просмотров: 576
Вучаніца VIII класа сярэдняй школы № 6 г. Магілёва Паўлючэнка Алеся распрацавала на конкурс “Калейдаскоп ідэй” тэхналагічную карту па вырабу арт-лялькі, якая спалучае беларускія традыцыі і сучаснасць.
Усе, хто жадае стварыць сваю ляльку, могуць узяць за аснову дадзеную тэхналагічную карту.
- Подробности
- Опубликовано 24.01.2019 15:36
- Просмотров: 492
17 снежня 2019 года беларускае кіно адзначыць сваё 95-годдзе.Да гэтай святочнай даты кінатэатры нашага горада распачалі цікавую акцыю “Беларускаму кіно – 95”. Гэта значыць, што на працягу 2019 года магілеўчане будуць мець магчымасць убачыць мастацкія , дакументальныя і анімацыйныя фільмы кінастудыі “Беларусьфільм”, у тым ліку і тыя, якія ўваходзяць у “Залатую калекцыю”.
У гэты чацвер, 24 снежня, вучні 7-8-х класаў нашай школы наведалі кінатэатр “Космас”, дзе актыўна паўдзельнічалі ў названай акцыі. Работнікі кінатэатра пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй стварэння беларускага кінематографа, а пасля прапанавалі для прагляду мастацкі фільм “Правіла геймера”, які быў зняты на кінастудыі “Беларусьфільм” у 2018 годзе.
Вучні атрымаліся задавальненне ад гэтага мерапрыемства і, пакідаючы кінатэатр, выказалі жаданне наведаць яго яшчэ не адзін раз.
- Подробности
- Опубликовано 17.01.2019 16:07
- Просмотров: 738
17 студзеня 2019 года ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры для вучняў 8 «А» класа адбылося мерапрыемства: гульня-віктарына «Размаўляем па-беларуску». Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову. Увесь час трэба вучыцца, набываць новыя веды, папаўняць слоўнікавы запас.
Усе ўдзельнікі гульні з цікавасцю выконвалі розныя заданні: разгадвалі слайд-пытанні, перакладалi словы і сказы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, вызначалі аўтараў вершаў, адказвалi на пытаннi і інш.
Такія мерапрыемствы абуджаюць цікавасць дзяцей да мовы свайго народа, сваіх бацькоў, развіваюць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаюць слоўнікавы запас школьнікаў, выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы.
Класны кiраўнiк
Пруднiкава Антанiна Уладзiмiраўна
- Подробности
- Опубликовано 11.01.2019 08:30
- Просмотров: 585
10 студзеня у нашай школе было праведзена мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы - гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю". Мэта мерапрыемства - выхоўванне ў вучняў цікавасці да нацыянальнай культуры, павагі да Радзімы, роднай мовы, павагі да людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі; фарміраванне жадання больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы, узбагачаць лексічны запас вучняў, развіваць кемлівасць, дапытлівасць.
Класны кіраўнік 5 класа: Князева К.М.