Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 21.12.2018 01:39
- Просмотров: 596
Гэтыя цудоўныя радкі беларускага паэта Янкі Купалы сталі дэвізам гульні-віктарыны, якая прайшла ў школе 20 снежня. Родная мова мае вялікае значэнне для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. І мы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Удзел у гульні прынялі тыя, хто шануе, любіць і ведае родную мову. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі гульні сталі вучні 5-6 класаў.
- Подробности
- Опубликовано 14.12.2018 06:46
- Просмотров: 610
Я нарадзіўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць...
Менавіта с такіх радкоў знакамітага ўсім верша 13 снежня ў рамках рэспубліканскай грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Сабяры Беларусь у сваім сэрцы" і з мэтай папулярызацыі беларускай мовы на I ступені адукацыі сярод вучняў 4-х пачаўся класны час “Беларусь – мая Радзіма”.
- Подробности
- Опубликовано 11.12.2018 10:44
- Просмотров: 449
6 снежня у нашай школе зноў адбыўся Дзень беларускай мовы.
Для вучняў 5-га класа быў арганізаваны ўрок-конкурс “За смугою стагоддзяў”, накіраваны на паглыбленне і абагульненне ведаў па тэме “Вусная народная творчасц”, а таксама на развіццё творчых здольнасцей вучняў.
Спачатку пяцікласнікі малявалі дрэва пад назвай “Фальклор”, кожны лісточак якога сімвалізаваў пэўны жанр, які ўваходзіць у вусную народную творчасць.
Потым адбылася жараб’ёўка, паводле якой вучні былі падзелены на дзве каманды. На працягу гульні пяцікласнікі паўдзельнічалі ў шматлікіх турах: “Тэарэтычны” , “У свеце казак”, “Народная мудрасць”, “Народ прыкмячае да нас павучае”, “Сабяры прыказку”, “Лепшы казачнік”.
За кожны адказ вучні атрымлівалі зорачкі рознага колеру (зялёныя і жоўтыя), у залежнасці ад правільнасці і паўнаты выказвання. Перамагла першая каманда, таму што яе адказы былі больш разгорнутымі і правільнымі. Другая каманда набрала ўсяго на 0,5 балаў менш чым каманда-пераможца.
Конкурс працягваўся каля дзвюх гадзін, але ніводзін вучань не паскардзіўся на стомленасць. Усім было вельмі цікава і весела.
- Подробности
- Опубликовано 08.12.2018 21:05
- Просмотров: 608
Сайт, прысвечаны пiсьменнiку - http://www.maksimbogdanovich.ru
- Подробности
- Опубликовано 29.11.2018 06:28
- Просмотров: 599
29 лістапада 2018г. у 3 «А» класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Беларускія народныя загадкі”. Вучні пазнаёміліся з загадкамі-апісаннямі, загадкамі-пытаннямі, загадкамі-рыфманкамі. У ходзе мерапрыемства дзеці склалі свае загадкі на беларускай мове, гулялі ў гульню “Адгадай-Ка”. Вучні пашырылі слоўнікавы запас, паглыбілі свае веды пра гародніну, садавіну, расліны, кветкі, жывёл і г.д. Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме.
- Подробности
- Опубликовано 16.11.2018 06:34
- Просмотров: 636
Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
15 лістапада ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 2 “Б” класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Мова народа – яго святыня”. Вучні з вялікім задавальненнем разгадвалі крыжаванкі і загадкі, тлумачылi прыказкi,гулялі ў перакладчыкаў, знаёмiлiМова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
- Подробности
- Опубликовано 09.11.2018 10:54
- Просмотров: 661
8 лістапада ў 2 "А" класе прайшло мерапыемства пад назвай "Агонь - сябар, агонь - вораг".
- Подробности
- Опубликовано 26.10.2018 21:11
- Просмотров: 605
Інтэлектуальная гульня " Жывёлы Беларусі" была праведзена ў першым класе. У якой вучні пашырылі свае веды аб жывёлах беларускіх лясоў.