Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 25.03.2020 09:16
- Просмотров: 422
У ДУА“Сярэдняя школа №6 г.Магілёва” ў гонар памяці вядомага земляка Аляксея Пысіна, а таксама ў сувязі са 100-годдзем з дня яго нараджэння былі арганізаваны шматлікія мерапрыемствы: кніжная выстава «Народны душою», акцыя «Верш у кішэні», інформ-дайджэст «Мне ў жыта хочацца ўвайсці, мне вечнасцю здаецца жыта…”, класная гадзіна в форме літаратурнай віктарыны «У нашай памяці жыве”, літаратурныя чытанні «На скрыжаванні часоў і дарог”, адкрыты ўрок «З вайной, як з асколкам, у сэрцы…».
Напярэдадні 22 сакавіка невялікая колькасць вучняў 6га класса разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры наведалі Польскія могілкі, дзе пахаваны Аляксей Пысін. Школьнікі ўсклалі кветкі да помніка песняру, прачыталі яго вершы і ушанавалі памяць хвілінай маўчання.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Партасава Т.Н.