Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 30.10.2020 11:59
- Просмотров: 112
У межах Адзінага дня беларускага маўлення 29.10.2020 г. у нашай школе прайшоў адборачны конкурс, прысвечаны юбілею беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі «О, Беларусь, мая шыпшына….»
Вучні розных класаў, якія падрыхтавалі паэтычныя творы гэтага пісьменніка, былі запрошаны ў бібліятэку, каб прыняць удзел у конкурсе. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі настаўнікі беларускай мовы і намеснік дырэктара, выбрала пераможцу. Ім стаў вучань 6 “А” класа Нікіцін Ягор, які возьме ўдзел у анлайн-конкурсе , прымеркаваным 120-годдзю У.Дубоўкі.