Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 13.11.2020 13:27
- Просмотров: 120
Мне засталася спадчына…
Каму з нас не вядомы гэтыя радкі славутага беларускага пісьменніка Якуба Коласа. Але ці задумваліся мы над глыбінёй іх зместу?
І сапраўды, нам у спадчыну дастаўся самы вялікі набытак нашага народу – мова. Колькі жыццёвай мудрасці захавана ў кожным слове, які глыбокі сэнс у кожным народным выслоўі! Задача настаўніка – дапамагчы вучням зразумець народную мудрасць, зрабіць яе сваім уласным набыткам.
12 лістапада вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у лінгвістычным турніры “Моўныя залацінкі”, дзе пашырылі свой слоўнікавы запас не толькі асобнымі беларускімі словамі, але і народнымі выслоўямі аб Радзіме, мове, родным доме. Дзеці паказалі сваё ўменне выказваць уласныя думкі і меркаванні, пераконваць іншых.
Галоўным здабыткам вучняў, якія прынялі ўдзел у турніры, стала тая мудрасць, што перадаецца ад продкаў нашчадкам.
Настаўнік беларускай мовы
Багуцкая Т.В.