Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
- Подробности
- Опубликовано 22.02.2021 07:52
- Просмотров: 103
“Родная мова – чыстая светлая…”
Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была…
Алесь Бачыла “Матчына Мова”
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
З 15 па 20 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Магілёва” прайшоў цыкл цікавых мерапрыемстваў, для 1-2 класаў, прысвечаных Дню роднай мовы, пад кіраўніцтвам выхавальніка ГПД Красько Алены Генадзьеўны і бібліятэкара Канцэвіч Таццяны Уладзіміраўны.
Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з нацыянальнай сімволікай, беларускімі народнымі святамі і традыцыямі, прынялі удзел у віктарыне “Знаўцы беларускай мовы”. Дома вучні падрыхтавалі вершы на беларускай мове, якія чыталі з задавальненнем, а таксама с зацікаўленнасцю адгадвалі загадкі і складалі прыказкі. Заключным акордам стаў агляд літаратуры па выставе кніг “Смак мовы” у бібліятэцы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Выхавальнік ГПД Красько Алена Генадзеўна, бібліятэкар Канцэвіч Таццяна Уладзіміраўна