Што можа быць чароўней роднай мовы?
Яна цудоўнай музыкай гучыць,
Ды мы забылi з часам продкаў словы,
Ад iх зусiм змаглi нас адвучыць.
Воспит. работа
Учительская
Ученикам
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
Чытаем разам
- Подробности
- Категория: Скарбнiца роднай мовы
- Просмотров: 435
Вельмі часта, размаўляючы з нашымі вучнямі, мы заўважаем, што яны не разумеюць многіх дастаткова пашыраных беларускіх слоў. Таму з’явілася такая ідэя: прапанаваць вучням самастойна пашукаць у інтэрнэце цікавыя тлумачэнні значэнняў беларускіх слоў.
|
![]() |
![]() |
Два тыдні шасцікласнікі працавалі над гэтым заданнем. Вынікам гэтай працы стаў калаж пад назвай “Будзьма беларусамі”, які з’явіўся ў фае на другім паверсе нашай школы.
Не забываем мы таксама і пра славутых нашых пісьменнікаў-юбіляраў Якуба Коласа і Янку Купалу.
Вучні 9-х класаў правялі акцыю “Чытаем разам....”. Карыстаючыся радыёкропкай, якая знаходзіцца на першым паверсе, яны з задавальненнем чыталі вядомыя вершы Я.Купалы і Я.Коласа на кожным перапынку.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
А яшчэ на інфармацыйным стэндзе з’явілася вось такая аб’ява. Хочацца спадзявацца, што нашы вучні адгукнуцца і на яе.
Пратасава Таццяна Мікалаеўна