Іван Пятровіч Шамякін – класік нашай нацыянальнай літаратуры. Яшчэ пры жыцці ён стаў адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў у Беларусі і за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на 30 моў свету, выдаваліся ў Савецкім Саюзе шматтысячнымі і мільённымі тыражамі. У канцы 1970-х гадоў па чытабельнасці ў СССР сярод пісьменнікаў ён займаў пятае месца.
Воспит. работа
Учительская
Ученикам
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
"Сэрца на далоні часу" - інтаграваны ўрок для навучэнцаў 10 - 11 класаў
- Подробности
- Категория: Скарбнiца роднай мовы
- Просмотров: 629
28 верасня на базе бібліятэкі №2 ўстановы культуры "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных бібліятэк г. Магілёва" прайшоў інтаграваны ўрок для навучэнцаў 10-11 класаў пад назвай "Сэрца на далоні часу", прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну.
Вывучэнне творчасці пісьменніка - вельмі важны аспект для выхавання падрастаючага пакалення. Хлопцам і дзяўчатам была прадстаўлена праграма, у якой мелі месца наступныя напрамкі:
- міні-экскурсія па рэдкім фотаздымкам "І. П. Шамякін: вядомы і невядомы";
- літаратурная гадзіна "Чалавек вялікай душы і таленту";
- прагляд фрагментаў з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка;
- знаёмства з віртуальным музеем І. П. Шамякіна;
- прагляд мастацкай стужкі "Імгненне жыцця" пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
З гадамі будзе ўсё відавочней, што творчасць Івана Шамякіна – сапраўдны летапіс жыцця ХХ стагоддзя, пачынаючы ад гадоў рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Але ж гэта і выхад у дзень сённяшні. Застаючыся сам–насам з вечнасцю, ён заўсёды будзе прысутны ў дарагой ягонаму і нашаму сэрцу Беларусі!
З вялікім уражаннем школьнікі пакідалі сцены бібліятэкі! На ўроках беларускай літаратуры яшчэ не раз будзе асэнсоўвацца ўсё тое, што прапанавалі працаўнікі ўстановы для шкаляроў, бо нестандартнасць падыходу - галоўны прынцып для добрага замацавання тэарэтычнага матэрыялу ў свядомасці навучэнца.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Таццяна Мікалаеўна Пратасава