У межах адзiнага дня беларускай мовы 7 снежня ў групе падоўжанага дня першых класаў выхавальнiкам Красько Аленай Генадзьеўнай быў арганiзаваны тэатралiзаваны паказ казкi "Церамок".
Дзецi з задавальненнем удзельнiчалi ў пастаноўцы. Словы герояў казкі яны гаварылi па-беларуску. Тым самым сама казка стала для іх як быццам новай, раней невядомай.
Акцёры справiлiся з пастаўленай задачай, атрымалi незабыўныя ўражаннi, а таксама даведаліся шмат новых слоў на роднай мове!