Воспит. работа
Учительская
Учащимся
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
Паважаныя бацькі!
Звяртаем увагу тых, каго хвалюе пытанне захавання беларускай мовы, хто жадае, каб яго нашчадкі ведалі родную мову, шанавалі культуру сваёй краіны, што ў 2019/2020 навучальным годзе будзе ісці набор у першыя класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі "Сярэняя школа №1 г.Магілёва" (вул. Першамайская, 24), "Сярэдняя школа №34 г.Магілёва" (вул. Габраўская, 16).
Акрамя таго, працягне працаваць III клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Магілёва", II і IV класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №4 г. Магілёва".
Па пытаннях навучання дзяцей ў гэтых класах звяртацца па тэл.: 24-95-75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа №1 г. Магілёва);
24 52 29, 24 50 15, 24 52 61 (сярэдняя школа №34 г. Магілёва). У вышэйназванных установах адукацыі будзе арганізавана работа метадычных фарміраванняў настаўнікаў па абмену эфектыўным педагагічным вопытам навучання на беларускай мове ў рускамоўным асяроддзі.